Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 кастрычніка 2021, 15:04

Начальнік Акадэміі ФСБ Расіі Яўген Сысоеў узначаліць барацьбу з тэрарызмам у СНД

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўген Сысоеў назначаны на пасаду кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Такое рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэты момант Яўген Сысоеў з'яўляецца начальнікам Акадэміі ФСБ Расіі. Раней ён таксама займаў пасаду намесніка дырэктара ФСБ - кіраўніка апарату Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта. Выконваць свае абавязкі у СНД ён пачне з 1 студзеня 2022 года.

На пасадзе кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра Яўген Сысоеў зменіць Андрэя Новікава, які ўзначальваў гэту структуру 15 гадоў. "Ён дастойна праявіў сябе ва ўсіх адносінах. Таму ёсць прапанова падзякаваць яму за шматгадовую службу на карысць Садружнасці", - сказаў у час саміту Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Антытэрарыстычны цэнтр дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў быў утвораны ў 2000 годзе і з'яўляецца пастаянна дзеючым спецыялізаваным галіновым органам СНД. Ён прызначаны для забеспячэння каардынацыі ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў Садружнасці ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам і іншымі праявамі экстрэмізму.

Рашэнні па прынцыповых пытаннях дзейнасці цэнтра прымае Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД. Антытэрарыстычны цэнтр дзейнічае выкарыстоўваючы магчымасці спецыялізаваных антытэрарыстычных падраздзяленняў Федэральнай службы бяспекі Расіі, аб'яднанага банка даных органаў бяспекі, спецыяльных службаў і іншых кампетэнтных органаў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі