Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лютага 2021, 19:45

На УНС абазначана стратэгічнае ўзаемадзеянне з Расіяй - Мезенцаў

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час VI Усебеларускага народнага сходу выразна абазначана стратэгічнае ўзаемадзеянне з Расіяй. Аб гэтым сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў сёння ў час VI УНС.

"Выразна абазначана стратэгічнае ўзаемадзеянне з Расіяй у фармаце Саюзнай дзяржавы і абазначаны прыярытэты эканамічнай інтэграцыі ў рэжыме, які забяспечыць падтрымку эканамічных планаў Беларусі, - падкрэсліў кіраўнік расійскай дыпламатычнай місіі. - Мы бачым, што для Аляксандра Лукашэнкі, для ўсіх дэлегатаў сходу ўзаемадзеянне і ў ЕАЭС, і на пляцоўцы СНД з'яўляецца важным".

Дзмітрый Мезенцаў дадаў, што "да абмеркавання пытанняў, звязаных з лёсам краіны, было запрошана шырокае кола ўдзельнікаў".

"Лёс Беларусі непарыўна звязаны з лёсам Расіі, краін-саюзніц, - прадоўжыў пасол. - І важна напоўніць змест двухбаковых сувязей прадметным узаемадзеяннем у эканамічнай, гуманітарнай, сацыяльнай, сферах у падтрымку адносін у нашай адзінай гісторыі. Гэта вельмі важна, каб людзі адчувалі атмасферу гэтай дружбы, узаемнай цікавасці, каб мы сёння атрымалі ўрокі з нашых спрэчак, недамоўленасцей у розных сферах жыцця".

Дзмітрый Мезенцаў сказаў, што сведчаннем глабальных поспехаў у беларуска-расійскім узаемадзеянні з'яўляецца рэалізацыя маштабных праектаў. У якасці прыкладу ён прывёў будаўніцтва Беларускай АЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі