Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2019, 17:20

На ўчастках створаны добрыя ўмовы для інвалідаў і пажылых людзей - наглядальнік ад СНД

17 лістапада, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. На выбарчых участках створаны добрыя ўмовы для галасавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых грамадзян. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА на адным з выбарчых участкаў у Віцебску наглядальнік місіі СНД ад Расіі Іван Калпакоў.

Міжнародны наглядальнік з раніцы працуе ў складзе групы. Яе члены наведалі сёння больш за 10 участкаў у Віцебску. "На ўчастках ёсць пандусы, пры ўваходзе стаяць маладыя людзі, валанцёры, прадстаўнікі камісій, якія прапануюць дапамогу, адказаць на пытанні. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі створаны добрыя ўмовы, плюс практычна ўсе ўчасткі размешчаны на першым паверсе, таму яны даступныя і для пажылых людзей", - сказаў Іван Калпакоў.

У Віцебскай вобласці амаль 80 працэнтаў участкаў для галасавання абсталяваны элементамі безбар'ернага асяроддзя, большасць размешчаны на першых паверхах будынкаў. Для галасавання інвалідаў-калясачнікаў, пажылых выбаршчыкаў, людзей, якім з-за стану здароўя зручна запаўняць бюлетэні седзячы, абсталяваны сталы з шырмамі. Інвалідам-калясачнікам дапамагаюць валанцёры.

Паводле ацэнкі наглядальніка СНД, галасаванне праходзіць у спакойным рэжыме. "Пабывалі на адкрыцці ўчасткаў, апячатванні урнаў. З нашага боку ніякіх парушэнняў у арганізацыі работы, галасаванні не выяўлена. На ўчастках гучыць музыка, арганізаваны гандаль. Адчуваецца, што людзі прыходзяць, як на свята", - дадаў Іван Калпакоў.

У паўночным рэгіёне з раніцы адкрыты 768 участкаў для галасавання, у тым ліку 25, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і адзін - у воінскай часці. У спісы для галасавання ўключана каля 855 тыс. чалавек. Жыхарам вобласці неабходна выбраць у парламент 14 дэпутатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі