ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 12 жніўня 2022
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 лютага 2022, 11:52

МЗС заявіла рашучы пратэст з-за запуску ўкраінскага беспілотніка на тэрыторыю Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрства замежных спраў Беларусі сёння быў выкліканы пасол Украіны Ігар Кізім, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з мэтанакіраваным запускам беспілотнага лятальнага апарата з Украіны на тэрыторыю Беларусі.

Украінскі беспілотнік 24 студзеня 2022 года незаконна перасек дзяржаўную граніцу Беларусі, быў зафіксаваны ў паветранай прасторы краіны і потым прымушаны да пасадкі спецыялістамі Узброеных Сіл.

"На аснове аналізу даных бартавой апаратуры дакладна ўстаноўлена, што ён быў запушчаны з тэрыторыі Украіны ў мэтах правядзення нелегальнай разведвальнай дзейнасці над ваенным палігонам Брэсцкі. Да ўкраінскага боку даведзена, што гэтымі недружалюбнымі крокамі ён наўмысна правакуе эскалацыю абстаноўкі ў рэгіёне, што не садзейнічае цывілізаванаму двухбаковаму дыялогу. Беларускі бок запатрабаваў недапушчэння такіх дэструктыўных дзеянняў у далейшым", - падкрэслілі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі