Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

МЗС выступае за больш хуткі пачатак перагавораў па базавым пагадненні Беларусі з ЕС

Палітыка 08.07.2019 | 19:43
У час сустрэчы. Фота МЗС Беларусі
У час сустрэчы. Фота МЗС Беларусі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў адзначае важнасць больш хуткага пачатку перагавораў па новым базавым пагадненні паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на сустрэчы з членамі рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі (КОЭСТ) Савета ЕС па замежных справах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы ў Мінску прысутнічалі прадстаўнікі Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі стан палітычнага дыялогу і галіновага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, удзел нашай краіны ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства", рэалізацыю ў Беларусі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза, а таксама сітуацыю ва Усходнееўрапейскім рэгіёне.

"Алег Краўчанка прадставіў дэлегацыі КОЭСТ бачанне Беларуссю перспектыў адносін з Еўрапейскім сюзам. Акцэнтаваў важнасць хутчэйшай адмены санкцый Еўрасаюза, пачатку перагавораў па новым базавым пагадненні. Азнаёміў з падыходамі беларускага боку па аднаўленні даверу і разрадцы напружанасці ў рэгіёне. Выказаўся за развіццё прамога дыялогу паміж ЕАЭС і ЕС з выхадам на фарміраванне агульнай эканамічнай прасторы", - праінфармавалі ў МЗС.

Плануецца, што адбудуцца таксама перагаворы дэлегацыі КОЭСТ з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу, міністэрстваў эканомікі, фінансаў, юстыцыі, адукацыі і Цэнтрвыбаркама.

КОЭСТ - пастаянна дзеючы рабочы орган па выпрацоўцы рашэнняў Савета ЕС па замежных справах, якія датычацца супрацоўніцтва з краінамі постсавецкай прасторы. Гэта структура ўключае ў сябе супрацоўнікаў дыпмісій краін - членаў Еўрасаюза, акрэдытаваных пры яго кіруючых органах у Бруселі. Папярэдні візіт членаў КОЭСТ у Беларусь праходзіў у чэрвені 2015 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.