Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 студзеня 2022, 15:39

МЗС: у Беларусі з занепакоенасцю сочаць за сітуацыяй у Казахстане

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з занепакоенасцю сочаць за сітуацыяй у Казахстане. Аб гэтым БЕЛТА заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

"Вядома, нам неабыякава тое, што адбываецца ў гэтыя дні ў Казахстане. Гэта блізкая нам краіна, наш саюзнік, таму мы ўважліва і з занепакоенасцю сочым за сітуацыяй. Больш таго, і па змесце, і па форме падзеі нам знаёмыя. Механізмы і інструменты бачны простым вокам", - заявіў Анатоль Глаз.

"У сувязі з гэтым на дадзеным этапе лічым важным стабілізаваць сітуацыю і спыніць беспарадкі. Спадзяёмся, што казахстанскае кіраўніцтва з гэтым справіцца. Гісторыя пераканаўча даказала, што шлях пераваротаў і рэвалюцый ні да чаго добрага не прыводзіць", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі