Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 чэрвеня 2024, 14:51

МЗС РФ: удзяляецца вялікая ўвага рабоце па павышэнні аўтарытэту Саюзнай дзяржавы ў свеце

Міхаіл Галузін. Фота МЗС РФ
Міхаіл Галузін. Фота МЗС РФ
6 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рабоце па павышэнні аўтарытэту Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне ўдзяляецца вялікая ўвага. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Расіі Міхаіл Галузін на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме на пасяджэнні круглага стала "Саюзная дзяржава: 25 гадоў інтэграцыі - вынікі і новыя задачы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё больш увагі ўдзяляецца рабоце па павышэнні аўтарытэту нашай Саюзнай дзяржавы як аб'яднання на міжнароднай арэне. У гэтым працэсе фарміруецца паспяховая практыка прыняцця Беларуссю і Расіяй сумесных заяў на шматбаковых пляцоўках ад імя Саюзнай дзяржавы. Такая работа пачата ўжо, і некалькі такіх заяў было прынята па такой актуальнай тэматыцы, як нераспаўсюджванне і кантроль над узбраеннямі", - сказаў Міхаіл Галузін.

"У плане павышэння аўтарытэту Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне лічу, што надышоў час падумаць прадметна, у практычнай плоскасці над агучваннем нашых сумесных расійска-беларускіх ініцыятыў дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы. Гэта было б вельмі важна", - дадаў намеснік кіраўніка МЗС РФ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі