Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2019, 14:37

МЗС РФ: стратэгічны курс на пашырэнне ўзаемадзеяння з Беларуссю не падлягае сумненню

11 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння Расіі з Беларуссю не падлягае сумненню. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - наш надзейны саюзнік, партнёр, - сказала Марыя Захарава. - Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння з Мінскам не падлягае сумненню, гэта замацавана, у прыватнасці, у канцэпцыі расійскай знешняй палітыкі".

На яе думку, існуюць магчымасці для павышэння эфектыўнасці Саюзнай дзяржавы і менавіта з гэтай мэтай створана спецыяльная беларуска-расійская рабочая група.

"Што ж датычыцца канкрэтных пытанняў, якія былі закрануты Прэзідэнтам Беларусі (пастаўкі сельгаспрадукцыі, падатковы манеўр, аўтамабільныя перавозкі і шмат іншага), - па іх вядзецца дыялог па лініі профільных ведамстваў", - дадала Марыя Захарава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі