24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі Сяргей Лаўроў наведае Мінск 27-28 лістапада. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, паведамляюць РІА Навіны.
Дыпламат адзначыла, што Сяргей Лаўроў наведае сталіцу Беларусі 27-28 лістапада для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі міністэрстваў замежных спраў Расіі і Беларусі.-0-