Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2023, 16:31

МЗС РФ: адносіны Беларусі і Расіі могуць служыць узорам раўнапраўнага супрацоўніцтва

18 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Расіі могуць служыць узорам раўнапраўнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявілі ў МЗС РФ у сувязі з маючым адбыцца 18-19 студзеня рабочым візітам кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргея Лаўрова ў Мінск, паведамляе БЕЛТА.

"Адносіны Расіі і Беларусі без перабольшання могуць служыць узорам выбудоўвання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а ўзровень узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы - арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы", - гаворыцца ў распаўсюджаным МЗС РФ паведамленні.

Асноўная мэта візіту - удзел Сяргея Лаўрова ў сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і РФ. "Будзе разгледжана ўзаемадзеянне дыпламатычных ведамстваў дзвюх краін па рэалізацыі палажэнняў праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады, - праінфармавалі ў МЗС РФ. - Будуць закрануты пытанні супрацоўніцтва ў галіне знешнепалітычнага планавання, каардынацыі дзеянняў адносна ЕС, НАТА і Савета Еўропы, сумеснай работы ў АБСЕ. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена супрацоўніцтву на шматбаковых пляцоўках у сферы кантролю над узбраеннямі, а таксама процідзеянню лініі Захаду на палітызацыю міжнародных арганізацый эканамічнай і праваабарончай накіраванасці".

У МЗС РФ падкрэслілі: Беларусь з'яўляецца бліжэйшым саюзнікам і стратэгічным партнёрам Расіі. "Нашы краіны звязваюць шматгадовыя традыцыі дружбы і ўзаемадапамогі, культурная і духоўная агульнасць, сумеснае гістарычнае мінулае і перспектывы на будучыню. Расія і Беларусь плённа ўзаемадзейнічаюць у рамках Саюзнай дзяржавы па шырокім коле напрамкаў, у тым ліку па пытаннях аднолькавых правоў грамадзян дзвюх краін у галіне сацыяльнага забеспячэння, доступу да адукацыі і медыцынскай дапамогі", - адзначылі ў расійскім ведамстве.

"Нашы краіны выступаюць з адзіных або блізкіх пазіцый па многіх міжнародных праблемах, цесна супрацоўнічаюць у АДКБ, ЕАЭС, СНД, ААН, АБСЕ і іншых універсальных і рэгіянальных арганізацыях, разам пашыраюць важныя для абедзвюх краін ініцыятывы, - канстатавалі ў МЗС РФ. - Для "зверкі гадзіннікаў" па актуальных напрамках супрацоўніцтва пачынаючы з 2000 года праводзяцца штогадовыя сумесныя пасяджэнні калегій МЗС Расіі і МЗС Беларусі і кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні кіраўнікоў профільных дэпартаментаў. Яны з'яўляюцца дзейснымі механізмамі сінхранізацыі намаганняў дзвюх дзяржаў на сусветнай арэне".

"Ва ўмовах развязанай калектыўным Захадам санкцыйнай вайны Расія і Беларусь робяць сумесныя крокі, накіраваныя на процідзеянне аднабаковым рэстрыкцыям і ўмацаванне фінансавага, эканамічнага і тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, развіваюць прамысловую кааперацыю, паспяхова рэалізуюць праграмы па імпартазамяшчэнні, у тым ліку за кошт запуску сумесных інвестыцыйных праектаў", - падкрэслілі ў МЗС РФ.

"Дзякуючы разгорнутай у Беларусі сумеснай рэгіянальнай групоўцы войскаў надзейна абаронены заходнія рубяжы Саюзнай дзяржавы і АДКБ, створаны заслон калектыўным сілам НАТА, ваенны патэнцыял якіх у сумежных краінах павялічваецца", - заявілі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі