Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2020, 16:55

МЗС разлічвае на паступленне ад ЕС паведамлення па візавым пагадненні да канца мая

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка сёння правёў тэлефонную размову з намеснікам генеральнага сакратара - палітычным дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Энрыке Мора. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Субяседнікі абмеркавалі перспектывы правядзення сумесных мерапрыемстваў як па лініі Беларусь - ЕС, так і ў рамках "Усходняга партнёрства". "Алег Краўчанка вітаў адабрэнне Саветам ЕС пагадненняў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу. Ён таксама выказаў надзею на паступленне ад ЕС адпаведнага паведамлення да канца мая 2020 года, што дало б магчымасць увесці ў сілу абодва пагадненні з 1 ліпеня 2020 года", - праінфармавалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі