Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 ліпеня 2025, 11:24

МЗС расказала аб тэрмінах уступлення ў сілу бязвізавага рэжыму з Лаосам
 

Фота МЗС
Фота МЗС
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі расказалі аб тэрмінах уступлення ў сілу бязвізавага рэжыму з Лаосам, паведамляе БЕЛТА.

У час візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Лаос 17 ліпеня бакі падпісалі міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.

Разам з тым у МЗС падкрэслілі, што падпісанне пагаднення не азначае яго неадкладнага ўступлення ў сілу. "Для запуску бязвізавага рэжыму бакам неабходна прайсці шэраг унутрыдзяржаўных працэдур, уключаючы ратыфікацыю дакумента ва ўстаноўленым парадку. Гэтыя працэсы займаюць пэўны час", - растлумачылі ў ведамстве.

МЗС заклікала беларускіх грамадзян улічваць гэты факт пры планаванні паездак у Лаос і ўважліва сачыць за афіцыйнай інфармацыяй, якая будзе размяшчацца на рэсурсах міністэрства. Аб даце ўступлення пагаднення ў сілу ў ведамстве паабяцалі паведаміць дадаткова.-0-

Фота МЗС
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі