Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 сакавіка 2023, 10:05

МЗС пракаменціравала заклік дэпутатаў Еўрапарламента пашырыць санкцыі ў адносінах да Беларусі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаменціраваў заклік дэпутатаў Еўрапарламента пашырыць санкцыі ў адносінах да Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

"Дэпутаты Еўрапарламента, які загразнуў у карупцыйных скандалах, павінны займацца праблемамі свайго рэгіёна, якіх больш чым дастаткова. Можна пачаць з сустрэч са сваім насельніцтвам і выбаршчыкамі, калі адрыў ад рэальнасці ўжо такі вялікі, што не дазваляе бачыць бервяна ў сваіх вачах. Калі кампетэнцый недастаткова, то нашы парламентарыі, упэўнены, будуць заўсёды гатовы ў канструктыўнай манеры падзяліцца вопытам", - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Ён не сумняваецца, што насельніцтва краін ЕС магло б адкрыць еўразасядацелям вочы на многія рэчы.

Пры гэтым Беларусь гатова весці дыялог, але толькі раўнапраўны і ўзаемапаважлівы. "Мы заўсёды адкрыта аб гэтым гаворым. Таму лепш бы еўрадэпутаты падумалі аб тым, як пасадзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву суб'ектаў гаспадарання нашых краін, выкараніць татальныя абмежаванні базавага права на свабоду перамяшчэння грамадзян краін ЕС і Беларусі, а таксама аб іншых сапраўды надзённых пытаннях", - сказаў Анатоль Глаз.

Ён чарговы раз падкрэсліў, што аднабаковыя абмежавальныя меры, яны ж санкцыі, з'яўляюцца незаконнымі: "Для любога дасведчанага чалавека відавочна, што гэта інструмент націску, які парушае базавыя правы насельніцтва суверэнных краін, супраць якіх гэтыя меры накіраваны. Час паказаў, што мы можам спакойна і эфектыўна ахоўваць сваіх грамадзян ад еўрапейскіх намаганняў нанесці ім урон".

Палітыка ж еўраструктур, якія ўхіляюцца ад узаемапаважлівага дыялогу і не спрабуюць прапанаваць нічога, акрамя чарговых прымусовых мер у адносінах да незалежнай краіны, тупіковая, упэўнены прадстаўнік беларускага МЗС.

"Шкада, што Еўрапарламент у гэтым кантэксце не займае самастойную пазіцыю. Хоць мы разумеем, што гэтыя беспадстаўныя ярлыкі і заклікі з'яўляюцца адпрацоўкай нечага палітычнага або эканамічнага заказу. Так да гэтага і ставімся", - падкрэсліў Анатоль Глаз.

Ён нагадаў, што на наступным тыдні ў Беларусі будуць успамінаць сапраўды трагічную для краіны і сімвалічную для ўсяго еўрапейскага рэгіёна дату - 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні. "Вось усе разам і паглядзім, якую заяву зробяць еўрапарламентарыі з гэтага выпадку", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі