ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 сакавіка 2022, 10:36

МЗС пракаменціравала рашэнне СЕ аб прыпыненні супрацоўніцтва з Беларуссю

Фота з архіва
Фота з архіва

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Савета Еўропы аб прыпыненні супрацоўніцтва з Беларуссю ставіць на паўзу канструктыўнае ўзаемадзеянне па шэрагу напрамкаў, уключаючы праблематыку смяротнай кары. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС наконт прыняцця адпаведнага рашэння СЕ, паведамляе БЕЛТА.

"Са шкадаваннем даводзіцца канстатаваць, што Савет Еўропы прадказальна пайшоў на повадзе ў тых сіл на Захадзе, якія на фоне падзей ва Украіне імкнуцца максімальна абмежаваць або поўнасцю перакрыць каналы для міжнароднага дыялогу, узвесці новыя штучныя раздзяляльныя лініі ў Еўропе", - гаворыцца ў каментарыі.

Гэта сітуацыя, на думку МЗС, яшчэ раз наглядна дэманструе, што ні дзяржавы - члены Савета Еўропы, ні краіны, з якімі гэта арганізацыя падтрымлівае супрацоўніцтва, не могуць быць абаронены ад валюнтарызму заходняй кааліцыі, якая будзе дзейнічаць, зыходзячы не са сваіх жа каштоўнасцей, а выключна з уласных вузкіх геапалітычных інтарэсаў.

"Такая недальнабачная пазіцыя, кіраванне бягучай палітычнай кан'юнктурай наносяць урон у першую чаргу інтарэсам гэтай арганізацыі, якая пазбаўляе сябе магчымасці дзяліцца сваім экспертным патэнцыялам у рамках праводзімай у нашай краіне маштабнай мадэрнізацыі дзяржаўных і грамадскіх адносін", - адзначылі ў МЗС.

Рашэнне Савета Еўропы ставіць на паўзу канструктыўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю па шэрагу напрамкаў, уключаючы праблематыку смяротнай кары, канстатавалі ў МЗС.

"Захоўваючы гатоўнасць да аднаўлення дыялогу, мы тым не менш маем намер правесці рэвізію прававых механізмаў Савета Еўропы, у якіх удзельнічае беларускі бок, з пункту гледжання іх рэальнай запатрабаванасці і адпаведнасці нашым нацыянальным інтарэсам на гэтым этапе", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі