Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 кастрычніка 2019, 17:00

МЗС: перагаворы па далучэнні Беларусі да СГА ідуць па плане, у кастрычніку будуць кансультацыі з ЗША

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы па далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі ідуць па плане, у кастрычніку будзе серыя кансультацый з ЗША, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаюцца пытанні нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё ідзе па плане, па двухбаковых пагадненнях у нас засталося прыкладна пяць-шэсць краін, асноўныя (перагаворшчыкі. - Заўвага БЕЛТА) - ЗША і Еўрапейскі саюз", - адзначыў Андрэй Еўдачэнка.

Паводле яго слоў, у кастрычніку ў Вашынгтоне пройдзе серыя кансультацый з ЗША. Будуць абмяркоўвацца як сістэмныя пытанні, абавязацельствы Беларусі, якія адлюстраваны ў дакладзе рабочай групы, так і двухбаковыя дамоўленасці, доступ на рынак тавараў і паслуг.

Андрэй Еўдачэнка расказаў, што ў снежні ў Жэневе адбудзецца апошні ў гэтым годзе раўнд сістэмных перагавораў з удзелам усіх зацікаўленых членаў рабочай групы па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Да гэтага беларускі бок правядзе пасяджэнне міжведамаснай камісіі па ўступленні ў СГА і нараду ў прэм'ер-міністра, каб узгадніць канчатковыя пазіцыі да гэтых перагавораў.

Як паведамляў раней міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, Беларусь плануе завяршыць далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў чэрвені 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі