Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лютага 2021, 09:01

МЗС мае намер распрацаваць новую канцэпцыю знешняй палітыкі Беларусі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў мае намер распрацаваць новую канцэпцыю знешняй палітыкі Беларусі. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, выступаючы на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам самім, кожнаму з нас трэба адмовіцца ад непаўнацэннага погляду на сваю краіну - мы маленькія, мы хочам у Еўропу, хочам да кагосьці прымкнуць і гэтак далей. Мы павінны разглядаць сваю Беларусь не як штосьці паміж чымсьці і чымсьці, а як сваю зямлю, свой край, свой бераг. Мы тут жывём і добра ведаем, як і куды весці сваю краіну. А каб унесці большую яснасць, МЗС бярэ на сябе распрацоўку новай канцэпцыі знешняй палітыкі Беларусі", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, Беларусь мае намер і ў далейшым захоўваць шматвектарную знешнюю палітыку, але можа ўзнікнуць заканамернае пытанне: а ці магчыма яе рэалізаваць у цяперашніх умовах моцнага націску з боку Захаду, які ажыццяўляецца, як гэта ні сумна, пры садзейнічанні некаторых беларускіх грамадзян.

"Збеглыя шкоднікі за мяжой патрабуюць літаральна - "яшчэ больш рэсурсаў" на сваю рэвалюцыю, просяць аб прыняцці чацвёртага, пятага пакета санкцый. Гэта ў іх называецца "разумны эканамічны націск". А далей што? Разумныя бомбы, якія будуць знішчаць усіх без разбору? А наколькі "разумныя", мы бачым на прыкладзе санаторыя ў Друскінінкаі, а таксама дзесяці тысяч радавых рабочых беларускіх прадпрыемстваў, якія пацярпелі ад гэтай "дабрачыннай" дзейнасці", - заўважыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі