Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 верасня 2018, 09:27

МЗС Германіі заявіла аб безальтэрнатыўнасці мінскага працэсу

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія прыхільна да работы ў рамках мінскага працэсу па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Аб гэтым заявіў у Берліне кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас на прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, паведамляе ТАСС.

"Мы таксама закранулі сітуацыю ва Украіне. Абсалютна зразумела, што Германія не забудзе пра людзей, якія жывуць у Данбасе. Украіна мае патрэбу ў доўгатэрміновым перамір'і, якое выконвалася б усімі бакамі", - сказаў ён. "Замены для мінскага працэсу няма. Мы хочам дасягнуць прагрэсу", - адзначыў Хайка Маас.

Ён таксама дадаў, што"сустрэча нармандскага фармату на экспертным узроўні пройдзе ў хуткім часе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі