Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

МЗС Беларусі зноў выступіла з крытыкай метадаў работы расійскага пасла Бабіча

Палітыка 22.04.2019 | 10:56
Фота з архіва
Фота з архіва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаменціравалі заяву пасла Расіі Міхаіла Бабіча, зробленую ім пасля Паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Тэкст адказу начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоля Глаза на пытанне журналістаў размешчаны на сайце знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Магу толькі адаслаць да нашага папярэдняга каментарыя наконт яго эмацыянальных заяў некаторы час таму ў сакавіку. Усё сказанае намі раней поўнасцю пацвярджаецца. Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам расказвалі, ён любіў раздаваць натацыі налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хоць у Пасланні Прэзідэнт Беларусі абсалютна дакладна і выразна выказаўся наконт незалежнасці нашай дзяржавы і скептычнага, мякка кажучы, стаўлення да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных замежных палітыкаў", - заявіў Анатоль Глаз.

"Ведаеце, што мае значэнне ў гэтай сітуацыі? На працягу доўгага часу шэраг знешніх сіл беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і дражалюбныя адносіны двух братэрскіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым знешнім сілам на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна ўдаецца спадару Бабічу літаральна за некалькі месяцаў", - дадаў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.