ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 мая 2021, 16:23

МЗС Беларусі заклікае да хутчэйшай дээскалацыі сітуацыі ў зоне палесціна-ізраільскага процістаяння

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі заклікае да хутчэйшай дээскалацыі сітуацыі ў зоне палесціна-ізраільскага процістаяння. Аб гэтым заявіў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, паведамляе БЕЛТА.

"З вялікай трывогай прадаўжаем уважліва сачыць за тым, што адбываецца ў зоне гэтага канфлікту. Не лічу, што мы маем права ў гэтай сітуацыі павучаць каго-небудзь. Але разам з тым мы не можам не ўлічваць негатыўныя наступствы штодзень узрастаючай напружанасці ў не чужым для нас рэгіёне, нас не могуць не хваляваць чалавечыя трагедыі", - заявіў прэс-сакратар.

У ведамстве падкрэслілі, што Беларусь заўсёды паслядоўна выступае за прымат міжнароднага права ў міждзяржаўных адносінах. "Лічым зразумелым права любога суб'екта на абарону. Глыбока перакананы, што як ізраільцяне, так і палесцінцы маюць асноватворнае права жыць у міры і бяспецы. Аднак яго рэалізацыя, гэтак жа як і адстойванне сваіх інтарэсаў, павінны ажыццяўляцца ў рамках міжнародна-прававога поля", - падкрэсліў Анатоль Глаз.

"Разлічваем, што менавіта праз выкарыстанне палітыка-дыпламатычных механізмаў удасца прыйсці да хутчэйшай дээскалацыі сітуацыі", - дадаў афіцыйны прадстаўнік МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі