Фота з архіва
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З тэрыторыі Беларусі не будзе ісці пагроза і не можа быць учынена агрэсія. На гэтым зрабіў адзін з акцэнтаў у інтэрв'ю РІА Навіны міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік ведамства абазначыў ключавы момант: "Беларусь заўсёды была і застаецца міралюбнай дзяржавай". "З тэрыторыі Беларусі ніколі не ішла і не будзе ісці пагроза. Згодна з нашай Канстытуцыяй, з тэрыторыі Беларусі не можа быць учынена ніякая агрэсія. Гэта пастулаты, якія непахісны", - падкрэсліў ён.
Сяргей Алейнік нагадаў таксама, што ў прынятых на УНС канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыне Беларусі дакладна прапісана магчымасць і здольнасць краіны забяспечыць сваю бяспеку і абараназдольнасць усімі існуючымі сіламі і сродкамі. У іх ліку - і саюзніцкія адносіны з Расіяй, і адносіны ў сферы ўзаемадзеяння абаронных ведамстваў дзвюх краін.-0-