Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 красавіка 2022, 17:10

МЗС Беларусі: устойлівае развіццё дзяржаў залежыць непасрэдна ад міру і бяспекі

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устойлівае развіццё дзяржаў залежыць непасрэдна ад міру і бяспекі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч, выступаючы 6 красавіка на пасяджэнні сегмента высокага ўзроўню рэгіянальнага форуму Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ўстойлівым развіцці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь на ўсіх узроўнях на працягу многіх гадоў заяўляла аб прамой залежнасці ўстойлівага развіцця ад пытанняў міру і бяспекі. Няма міру і бяспекі - няма развіцця", - звярнуў увагу намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства.

Паводле яго слоў, гэта ясная формула, сакрэт вырашэння якой заключаецца ў неабходнасці ўліку інтарэсаў абсалютна кожнай дзяржавы ў сферы бяспекі.

Юрый Амбразевіч звярнуў увагу, што жыццё даказвае справядлівасць такіх сцверджанняў для канцэпцыі ўстойлівага развіцця. Ён заўважыў, што "сітуацыя ва Украіне з'яўляецца яўшчэ адным пацвярджэннем таго".

"Непадзельнасць інтарэсаў бяспекі ёсць нагляднае адлюстраванне сапраўднага ўзроўню ўзаемазалежнасці краін у сучасным свеце і яе ўскладненасці характарам бягучых выклікаў ад каранавіруса і змянення клімату да тэрарызму і інфармацыйнай адкрытасці грамадстваў", - падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў Беларусі.

Еўрапейская эканамічная камісія ААН - адна з пяці рэгіянальных камісій Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Яна заснавана ў 1947 годзе Эканамічным і Сацыяльным саветам ААН (ЭКАСАС) у мэтах развіцця эканамічнай дзейнасці і ўмацавання эканамічных сувязей унутры рэгіёна ЕЭК ААН, а таксама паміж гэтым рэгіёнам і астатнім светам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі