Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 чэрвеня 2022, 16:18

МЗС Беларусі: у разбуральную гульню за сусветнае панаванне палітычныя эліты Захаду ўцягваюць і экспертную супольнасць

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У напоўненую фальшам разбуральную гульню за сусветнае панаванне палітычныя эліты заходніх краін уцягваюць экспертную супольнасць, радыкалізуючы яе погляды. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, выступаючы 21 чэрвеня на пасяджэнні беларуска-расійскага экспертнага трэка ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ён звярнуў увагу на разбурэнне архітэктуры сусветнай бяспекі і сістэмы міжнародных адносін, што назіраецца на сучасным этапе. "Вы гэта ведаеце лепш за мяне. Але на вялікі жаль, у сённяшнюю брудную, напоўненую фальшам і фэйкамі, вельмі небяспечную разбуральную глабальную гульню за сусветнае панаванне палітычныя эліты заходніх краін уцягваюць, прычым часта насільна, і экспертную аналітычную супольнасць, радыкалізуючы яе погляды", - падкрэсліў Юрый Амбразевіч.

На яго думку, гэта злачынны шлях, дарога да яшчэ большага крызісу, паколькі вядома, што на пэўных гістарычных этапах эліты становяцца няздольныя генерыраваць новыя ідэі.

"У такіх выпадках гэтыя ідэі генерыруюцца соцыумам і сістэматызуюцца вамі - экспертнай супольнасцю, - прадоўжыў намеснік кіраўніка МЗС. - У выніку хто будзе здольны даць палітыкам сігнал, дзе і на чым трэба спыніцца? Хто зразумее і гучна скажа, што вось яна - чырвоная лінія, далей нельга, гэта шкода для рэгіёна і свету? І хто падумае пра будучыню ў глабальным і постканфліктным плане?"

Пры гэтым Юрый Амбразевіч падкрэсліў: "Гледзячы на Захад, складаецца ўражанне, што такіх сіл і персаналій хутка не застанецца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі