Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 кастрычніка 2022, 16:27

МЗС Беларусі ў адказ на чарговую выхадку папярэдзіла істэблішмэнт Літвы, што "можна дагуляцца"

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адрэагавалі на абмежаванне літоўскімі ўладамі магчымасцей лячэння беларускіх грамадзян у санаторыі "Беларусь".

"Звярнулі ўвагу на цынічную заяву МЗС Літвы ў сродках масавай інфармацыі аб тым, што санаторыю "Беларусь" у Друскінінкаі неабходна ператварацца ў нейкую грамадскую арганізацыю з мэтай атрымання дазволу на выдачу віз для лячэння грамадзян Беларусі. Расцэньваем гэту выхадку літоўскага знешнепалітычнага ведамства як поўнае зневажанне ўсіх норм цывілізаваных зносін, ператварэнне ў фарс сістэмы дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі. Не гаворым ужо аб тым, што перадача асабістых даных і дыягназаў грамадзян неўпаўнаважаным структурам супярэчыць заканадаўству Еўрасаюза", - гаворыцца ў каментарыі прэс-службы беларускага МЗС.

У ведамстве адзначылі, што літоўскае МЗС выдатна паінфармавана аб тым, што асноўнай катэгорыяй беларускіх грамадзян, якія накіроўваюцца на аздараўленне і рэабілітацыю ў Друскінінкай, з'яўляюцца дзеці, у тым ліку дзеці-інваліды з рознымі хранічнымі захворваннямі. "Спроба Вільнюса адкрыта спекуляваць на здароўі беларускіх дзяцей знаходзіцца за гранню чалавечай маралі, - падкрэслілі ў МЗС. - Пры гэтым характэрна, што літоўскія ўлады па-наплявальніцку ставяцца не толькі да здароўя беларусаў, але і да лёсу сваіх суайчыннікаў - з-за іх без работы застануцца яшчэ каля 60 супрацоўнікаў санаторыя "Беларусь".

"Мы добра разумеем, што істэблішментам Літвы ўкладзены сродкі і палітычны капітал у праект "дэмакратызацыі Беларусі". Але калі відавочна, што ўсе намаганні дарэмныя, што яны не знаходзяць ніякага водгуку ў беларускага народа, магчыма, пара задумацца і спыніцца? Сістэмная падтрымка і фінансаванне структур, якія ставяць сабе за мэту сілавое звяржэнне ўлады ў Беларусі, - гэта ўжо не гульні. Так можна дагуляцца да неабарачальных наступстваў", - перасцераглі ў МЗС Беларусі.

Там заклікалі літоўскіх афіцыйных асоб перагледзець сваю адыёзную і абсалютна непрымальную ініцыятыву, адмовіцца ад непрыкрытага ўмяшання ва ўнутраныя справы суседняй суверэннай дзяржавы, каб у перспектыве не было сорамна не толькі перад беларускімі, але і сваімі дзецьмі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі