Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 чэрвеня 2021, 18:22

МЗС Беларусі разлічвае, што ў заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі разлічвае, што ў заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу. Такі пункт гледжання выказаў журналістам прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, каменціруючы ўпамінанне нашай краіны ў падагульняючых дакументах самітаў ЗША - ЕС, G7 і НАТА, паведамляе БЕЛТА.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліў: "Мы бачым спробы апраўдаць крывадушным клопатам пра беларускі народ халодны геапалітычны разлік і жаданне рэалізаваць свае вузкія палітычныя мэты".

На яго думку, усё гэта прыкрываецца прыгожымі словамі аб рашучасці падтрымліваць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць усходніх суседзяў ЕС, да якіх належыць і наша краіна.

Прэс-сакратар таксама адзначыў: "Беларусь ніколі не стварала і не збіраецца ствараць пагроз рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы. Наадварот, мы робім усё, што ад нас залежыць, каб у гэтай частцы Еўропы захоўваліся мір і стабільнасць. Разлічваем, што ў нашых заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу, а не дыктату і націску".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі