Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лістапада 2017, 19:54

МЗС Беларусі расцэньвае рашэнне ўкраінскага боку аб высылцы беларускага дыпламата як абсалютна беспадстаўнае

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі расцэньвае рашэнне ўкраінскага боку аб высылцы беларускага дыпламата як абсалютна беспадстаўнае. Такі пункт гледжання выказаў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк, каменціруючы інфармацыю аб высылцы ўкраінскім бокам супрацоўніка беларускага пасольства, паведамляе БЕЛТА.

"Расцэньваем рашэнне ўкраінскага боку аб высылцы дыпламата пасольства Беларусі ва Украіне як абсалютна беспадстаўнае, - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. - Выказваем шкадаванне ў сувязі з гэтым недружалюбным крокам Кіева".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі