Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 сакавіка 2021, 19:42

МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу пакінуць краіну з сувязі з грубым парушэннем Венскай канвенцыі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі прапанавала консулу Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюку пакінуць Беларусь у сувязі з грубым парушэннем Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве.

"Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі 9 сакавіка быў выкліканы ў МЗС. У час сустрэчы польскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з удзелам консула Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным "дню праклятых салдат", што прайшоў 28 лютага ў Брэсце з удзелам прадстаўнікоў звязаных з Польшчай няўрадавых і маладзёжных арганізацый", - гаворыцца ў паведамленні.

У Міністэрстве замежных спраў заявілі: "Прынцыповая і паслядоўная пазіцыя беларускага боку ў адносінах да "праклятых салдат" і іх тыповых прадстаўнікоў - банды Бурага - застаецца нязменнай і неаднаразова даводзілася да польскага боку. Абсалютна непрымальныя для нас гераізацыя ваенных злачынцаў, цынічнае апраўданне генацыду беларускага народа, грубыя парушэнні абавязацельстваў польскага боку па недапушчэнні гераізацыі нацызму. Сваімі злачынствамі ў месцах кампактнага пражывання беларускай нацыянальнай меншасці "праклятыя салдаты" пад камандаваннем Рамуальда Райса паставілі сябе на адзін узровень з гітлераўскімі карнікамі. Памяць аб спаленых вёсках, сотнях забітых і скалечаных мірных грамадзян свяшчэнная для нашай краіны. І Беларусь, і Польшча заплацілі каласальную цану за выжыванне сваіх народаў у той страшнай вайне".

Беларускі бок не ставіць і ніколі не ставіў пад сумненне магчымасць і важнасць узаемадзеяння дыпламатаў з уласнай дыяспарай. "Разам з тым у нашай краіне распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці і рэабілітацыя нацызму з'яўляюцца крымінальным злачынствам, - нагадалі ў знешнепалітычным ведамстве. - Удзелам у гэтым мерапрыемстве польскі прадстаўнік груба парушыў нормы міжнароднага права, у прыватнасці, Венскую канвенцыю аб консульскіх зносінах".

У сувязі з гэтым польскаму боку была ўручана нота, у якой консулу Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюку прапанавана пакінуць тэрыторыю Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі