Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 жніўня 2022, 17:08

МЗС Беларусі пракаменціравала пагрозы ўкраінскага дэпутата

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі па просьбе журналістаў пракаменціравалі пагрозы ўкраінскага дэпутата Ганчарэнкі ў адрас Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз падкрэсліў: "На вялікі жаль, гэта ж далёка не першы прыклад чалавеканенавісніцкай рыторыкі з боку тых, хто цяпер кіруе ва Украіне. Дастаткова ўспомніць, як нядаўна афіцыйны прадстаўнік Украіны ў Казахстане заклікаў забіваць больш людзей. Гэтыя крыважэрныя жаданні і каменціраваць не трэба - яны ўсе і так адкрыта гавораць".

На думку афіцыйнага прадстаўніка МЗС, "менавіта такая рыторыка, менавіта такія пагрозы і нянавісць да людзей, у тым ліку па нацыянальнай прыкмеце, шмат у чым і прывялі да тых трагічных падзей, якія адбываюцца цяпер ва Украіне". "У рэшце рэшт гэта спараджае войны. Магчыма, гэтыя радыкалы і дабіваюцца гэтага для сваіх суграмадзян", - заўважыў Анатоль Глаз.

"На шчасце, мы ўсе выдатна разумеем і не асацыюем з такімі гарлапанамі ўкраінскі народ, якому і пажадалі мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні дастойнага жыцця. А што датычыцца дэвіянтных фантазій канкрэтна дэпутата Ганчарэнкі, то ў яго для іх яшчэ хацелка не вырасла", - падкрэсліў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі