ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 15 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2022, 18:18

МЗС Беларусі пракаменціравала новыя санкцыі з боку ЕС

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных справаў пракаменціравалі новыя санкцыі з боку Еўрапейскага саюза. Адпаведны адказ прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза размешчаны на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Еўрапейскі саюз 18 лютага прыняў новае рашэнне аб абмежавальных мерах з улікам сітуацыі ў Беларусі, аднак гэты факт не атрымаў шырокага распаўсюджання.

"Таму што еўрабюракратам гэта нявыгадна. Яны ж цудоўна разумеюць, што перайшлі ўжо ўсе межы. Таму і момант быў выкарыстаны спецыяльна, каб спакойна зрабіць усё па-ціхаму. Бо што адбылося? Чыноўнікі ЕС, магчыма, не без удзелу лабістаў, выкарыстоўваючы самімі ж імі створаныя бюракратычныя пралазы пад выглядам нейкіх тэхнічных карэкціровак, дэ-факта пашырылі санкцыі ў адносінах да Беларусі. Прычым звярніце ўвагу на даты: 18 лютага дакумент публікуецца, а 19 лютага, у суботу, ён ужо ўступае ў сілу", - адзначыў Анатоль Глаз.

У выніку ў пакет трапілі дзве новыя юрыдычныя асобы, а магчымасці аспрэчвання ўсіх уведзеных абмежавальных мер у судзе ЕС былі спецыяльна ўскладнены. "І гэта вельмі паказальна: у ЕС выдатна разумеюць незаконнасць такіх дзеянняў, таму імкнуцца выключыць любую магчымасць аб'ектыўнага судовага разбору. Вось так на справе працуюць пашыраемыя еўрапейцамі прынцыпы вяршэнства права, права на справядлівы разбор і гэтак далей. Відавочна, што на гэта ім пляваць, калі трэба вырашаць свае меркантыльныя задачы. Гэтак жа, як і ім няма справы да тых канкрэтных беларусаў, хто пацерпіць ад гэтага валюнтарызму", - падкрэслілі ў ведамстве.

Прэс-сакратар МЗС заўважыў, што пры гэтым еўрачыноўнікі пракруцілі ўсё "пад сукном" без склікання кіруючых палітычных органаў ЕС. "Па сутнасці, вось ён, чарговы санкцыйны пакет, хоць і прысыпаны для маскіроўкі нейкімі тэхнічнымі рэгламентамі. Зразумела, што гэты крок накіраваны на прадаўжэнне цынічнага і стрыманага плана па пагаршэнні дабрабыту беларусаў, нанясенні ўрону нашым суб'ектам гаспадарання і іх работнікам. Аднак гэтага не адбываецца, і амбіцыі асобных еўрапейскіх ігракоў, прыпраўленыя камерцыйнымі інтарэсамі, пачынаюць яшчэ больш пульсаваць", - сказаў Анатоль Глаз.

У Міністэрстве замежных спраў лічаць, што ў гэтай сітуацыі еўрачыноўнікам трэба берагчы сваю нервовую сістэму, паколькі вынікі такіх крокаў будуць для іх усё горшымі і горшымі. "Адэкватныя меры ў адказ з нашага боку таксама будуць, прытым тады і ў такім аб'ёме, які палічым неабходным", - папярэдзілі ў знешнепалітычным ведамстве.

МЗС яшчэ раз заклікала ЕС змяніць канфрантацыйную, агрэсіўную, ваяўнічую палітыку, прыняць пад увагу рэальныя інтарэсы грамадзян як Беларусі, так і саміх краін - членаў ЕС, якім больш адпавядае нармальнае канструктыўнае добрасуседскае супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі