Фота з архіва
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла рэкамендацыю ўстрымацца ад паездак у Сірыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У сувязі з рэзкім абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы звяртаем увагу грамадзян Рэспублікі Беларусь на актуальнасць рэкамендацыі ўстрымацца ад паездак у Сірыю. Беларусам, якія жывуць або знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Сірыі, рэкамендуем неадкладна пакінуць краіну", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Рэкамендуецца таксама захоўваць правілы асабістай бяспекі, няўхільна выконваць рэкамендацыі мясцовых улад, а таксама заставацца ў кантакце з беларускімі дыпламатамі ў Сірыі.
Кантакты пасольства Беларусі ў Сірыі для экстраннай сувязі:
тэл.: +963 94 88 88 653, эл. пошта: syria@mfa.gov.by.-0-