14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па ўзаемадзеянні ў фармаце АБСЕ і па праблематыцы Савета Еўропы прайшлі 14 лістапада ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Андрэй Бушыла, расійскую - намеснік начальніка дэпартамента агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Аляксей Палішчук.
Бакі абмеркавалі пытанні ўмацавання ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Расіі па ўсіх напрамках дзейнасці АБСЕ, уключаючы процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам. Напярэдадні пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) дзяржаў - удзельніц АБСЕ, якое адбудзецца ў снежні 2017 года ў Вене, дыпламаты зверылі пазіцыі і ўзгаднілі сумесныя дзеянні па прадстаўленні на СМЗС дакументаў, якія адпавядаюць інтарэсам абедзвюх краін.
Абмеркаваны таксама актуальныя пытанні дзейнасці Савета Еўропы і яго структур, магчымыя формы ўзаемнай падтрымкі па лініі гэтай арганізацыі.-0-