Фота з архіва
15 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў галіне праваабароны абмяркоўвалася на сустрэчы начальніка Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Ірыны Вялічка і намесніка міністра замежных спраў Расіі Сяргея Вяршыніна. Аб гэтым праінфармавала расійскае знешнепалітычнае ведамства, паведамляе БЕЛТА.
"Бакі закранулі шырокае кола актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня. Падрабязна разгледжаны шляхі ўмацавання ўзаемадзеяння дзвюх краін на профільных пляцоўках ААН і АБСЕ па праваабарончай праблематыцы", - гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.
"Пацверджана нацэленасць на цеснае супрацоўніцтва па міжнародных прыродаахоўных і кліматычных пытаннях, у рамках
Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, пры вылучэнні кандыдатур у органы ААН абмежаванага складу", - адзначылі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.-0-