ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 21 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 сакавіка 2021, 11:47

МЗС Беларусі асудзіла намеры правесці акцыю памяці ў гонар "праклятых салдат" у польскай Гайнаўцы

Фота з архіва
Фота з архіва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў рашуча асуджае намеры правесці акцыю памяці ў гонар так званых "праклятых салдат" у польскім горадзе Гайнаўка. Аб гэтым гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства ў сувязі з праварадыкальным маршам у названым горадзе, паведамляе БЕЛТА.

"Пазіцыя па гэтай святой для нас тэме неаднаразова агучвалася і застаецца нязменнай: праварадыкальныя мерапрыемствы ў месцах кампактнага пражывання этнічных беларусаў у Польшчы - гэта адкрытая, цынічная знявага памяці ахвяр банд "праклятых салдат", непрыкрытае патуранне гераізацыі нацызму", - падкрэслілі ў МЗС.

У міністэрстве нагадалі, што адзін з так званых герояў, як іх спрабуюць падаць удзельнікі маршаў у Гайнаўцы, а па сутнасці, ваенны злачынец Рамуальд Райс па мянушцы Буры 75 гадоў таму кіраваў крывавым рэйдам у населеных беларусамі вёсках. На сумлення яго і яго памагатых - сотні забітых і скалечаных мірных грамадзян, якія былі вінаваты толькі ў тым, што яны - беларусы. Некалькі вёсак былі спалены разам з жыхарамі. "Учыненыя тады злачынствы шакіруюць сваёй жорсткасцю. Такім дзеянням няма і не можа быць прабачэння, а тым больш - апраўдання", - упэўнены ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Там адзначылі, што прынцыповая пазіцыя па гэтым пытанні будзе даведзена да кіраўніцтва пасольства Польшчы ў Мінску. "Настойваем на выкананні польскім бокам сваіх абавязацельстваў па недапушчэнні гераізацыі нацызму. Будзем улічваць у адносінах з Варшавай яе падыходы да абсалютна непрымальнай практыкі праслаўлення ваенных злачынцаў", - гаворыцца ў заяве МЗС.

У ёй таксама адзначаецца, што беларускія дыпламаты, якія працуюць у Польшчы, аддаюць даніну памяці забітым і спаленым зажыва бандай Бурага мірным жыхарам: "учора і сёння нашы калегі разам з жыхарамі ўскладаюць кветкі да помнікаў у населенай беларусамі вёсцы Заляшаны і ў самой Гайнаўцы".

У МЗС таксама заўважылі, што на фоне шматгадовага патурання польскіх улад у дачыненні да праварадыкальных маршаў у Гайнаўцы асабліва карыкатурна выглядаюць спробы Польшчы апеляваць да захавання правоў чалавека ў Беларусі і лабіраваць у адносінах да яе санкцыйныя меры. "У Варшаве так захапіліся спробамі ачарніць суседнюю Беларусь, што не хапае часу заняцца шматлікімі праблемамі з правамі чалавека і судовай сістэмай у сябе дома. Там, дзе сталі звычайнай з'явай рост неанацызму, рэгулярныя праварадыкальныя акцыі і акты вандалізму ў дачыненні да помнікаў тым, хто вызваляў Еўропу ад "карычневай чумы", - падкрэслілі ў МЗС.

У гэтым кантэксце ў ведамстве нагадалі словы вядомага паэта Роберта Раждзественскага: "Если мы войну забудем - вновь придет война".

"Мы зацікаўлены ў нармалізацыі адносін з нашай суседкай Польшчай, якія, на жаль, сёння не па нашай ініцыятыве далёкія ад добрасуседскіх. Але гэта магчыма толькі ў выпадку адмовы Варшавы ад націску і ментарскіх падыходаў, у тым ліку ў гісторыка-мемарыяльнай сферы. Такая аб'ектыўная рэальнасць. Наколькі нам вядома, па эпідэміялагічных меркаваннях у Польшчы забаронена правядзенне масавых мерапрыемстваў. Вельмі спадзяёмся, што рызыкі распаўсюджвання каранавіруса ў суседняй краіне спыняць там вірус праварадыкальны", - гаворыцца ў заяве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі