Сцяг Пятніца, 7 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 жніўня 2025, 16:26

МЗС Беларусі асудзіла дзеянні, якія вядуць да напружання абстаноўкі ў Карыбскім басейне

Фота з архіва
Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі рашуча асуджае любыя агрэсіўныя дзеянні, накіраваныя на стварэнне напружанай міжнароднай абстаноўкі ў Карыбскім басейне і Лацінскай Амерыцы ў цэлым. Аб гэтым гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь нязменна выступае за міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з наркатрафікам. Разам з тым лічым недапушчальнымі бяздоказныя і палітычна матываваныя абвінавачанні ў адрас суверэнных дзяржаў, у прыватнасці Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і яе кіраўніцтва, у падтрымцы тэрарызму і незаконнага абароту наркотыкаў", - гаворыцца ў заяве.

МЗС Беларусі заклікала ўсе бакі строга кіравацца палажэннямі Статута ААН, перш за ўсё прынцыпамі адмовы ад пагрозы сілай або яе прымянення, а таксама неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў. У беларускім знешнепалітычным ведамстве выказалі ўпэўненасць, што любыя супярэчнасці павінны вырашацца выключна мірнымі сродкамі шляхам дыялогу, без прымянення ваеннай сілы і націску.

"Рэспубліка Беларусь пацвярджае падтрымку законна выбранаму Прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласу Мадуру і ўраду краіны, паслядоўна выступаючы за захаванне яе суверэнітэту, незалежнасці і стабільнасці", - сказана ў заяве.

19 жніўня агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцы ў Пентагоне, праінфармавала, што тры эсмінцы ВМС ЗША былі накіраваны ў паўднёвую частку Карыбскага басейна да берагоў Венесуэлы "для правядзення аперацый у барацьбе з наркакартэлямі". Таксама паведамлялася аб перакідцы ракетнага крэйсера USS Lake Erie і атамнай падводнай лодкі USS Newport News. Паводле даных тэлеканала CNN, у рэгіёне будуць задзейнічаны амаль 4 тыс. амерыканскіх ваенных.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў адказ на ўзмацненне ваеннай прысутнасці ЗША ў Карыбскім басейне аб'явіў усенародную мабілізацыю ў Баліварыянскую нацыянальную міліцыю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі