Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лютага 2022, 14:42

МЗС Беларусі апублікавала знешнепалітычны агляд па выніках 2021 года

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агляд вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2021 годзе апублікаваны сёння на сайце МЗС, паведамляе БЕЛТА.

Непасрэдны ўплыў на фарміраванне і рэалізацыю знешняй палітыкі Беларусі ў мінулым годзе аказвала далейшае абвастрэнне геапалітычных і геаэканамічных супярэчнасцей у глабальным і рэгіянальным разрэзах, нарастанне дэстабілізацыі сферы міжнароднай бяспекі, адзначаецца ў аглядзе. "Пашырэнне практыкі выкарыстання некаторымі краінамі для дасягнення сваіх мэт палітыкі аднабаковых абмежавальных мер і эканамічнага націску ўзмацніла турбулентнасць у міждзяржаўных адносінах, стварыўшы дадатковыя перашкоды для развіцця сусветнага гандлю і выхаду з крызісу, выкліканага пандэміяй COVID-19, што захоўвае свой уплыў на міжнародныя працэсы", - гаворыцца ў аглядзе.

"Ва ўмовах нарастаючага знешняга націску і непрыкрытага ўмяшання дзяржаў Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі асноўныя намаганні нашай краіны на міжнароднай арэне ў 2021 годзе былі накіраваны на абарону і ўмацаванне нацыянальнага суверэнітэту і бяспекі, канцэптуальнае пераасэнсаванне прыярытэтаў знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці пры захаванні прынцыпу шматвектарнасці", - адзначана ў дакуменце. У прыватнасці, нарошчвалася супрацоўніцтва ў фармаце Саюзнай дзяржавы са стратэгічным саюзнікам Расіяй, а таксама ў ЕАЭС і СНД як на шматбаковай, так і двухбаковай аснове, у тым ліку ў рамках беларускага старшынства ў СНД. Актывізавана таксама работа на вектары "далёкай дугі" пры прыярытэтным паглыбленні ўзаемадзеяння з Кітаем як стратэгічным партнёрам.

"Фарміраваліся неабходныя ўмовы для пашырэння знешнеэканамічных інтарэсаў краіны, у рамках якіх выпрацоўвалася сістэмнае процідзеянне палітычнаму, эканамічнаму і інфармацыйнаму націску Захаду для мінімізацыі ўрону ад уведзеных ім санкцый супраць Беларусі", - паведамляецца ў аглядзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі