Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 чэрвеня 2025, 14:49

МЗС: беларусаў няма сярод пацярпелых у Іране і Ізраілі

Фота з архіва
Фота з архіва
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па існуючай на гэты час інфармацыі, грамадзян Беларусі няма сярод пацярпелых у сувязі з апошнімі падзеямі ў Іране і Ізраілі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

"Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у названых краінах прадаўжаюць работу. Для аператыўнага ўзаемадзеяння з суайчыннікамі функцыянуюць тэлефоны экстраннай сувязі: Іран - +98 21 2275 2229, +98 912 215 2935, Ізраіль - +972 3 522 20 43", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

"У Іране фарміруецца спіс беларускіх грамадзян, якія выказалі жаданне пакінуць тэрыторыю краіны. Вядзецца неабходная каардынацыйная работа, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам. Інфармацыю аб грамадзянах, якія жадаюць эвакуіравацца, можна таксама накіроўваць на электронны адрас ir.consul@mfa.gov.by. Просьба пазначаць поўныя персанальныя даныя і прыкладаць каляровыя копіі пашпартоў", - адзначылі ў МЗС.

У Ізраілі ва ўмовах закрытай паветранай прасторы захоўваецца магчымасць выезду праз сухапутную граніцу з Егіптам і Іарданіяй. "Улічваючы, што бліжэйшае пасольства Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў Егіпце, раім беларускім грамадзянам, якія жадаюць пакінуць краіну, выязджаць з Ізраіля праз КПП Таба (г.Эйлат)", - адзначылі ў ведамстве.

У Міністэрстве замежных спраў настойліва рэкамендуюць грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Іране і Ізраілі, захоўваць спакой, выконваць меры асабістай бяспекі і строга прытрымлівацца ўказанняў і рэкамендацый мясцовых улад і праваахоўных органаў.

Знешнепалітычнае ведамства прадаўжае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі