Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 красавіка 2025, 10:34

МЗС: Беларусь вітае ініцыятыву аб'яўлення гуманітарнай паўзы ў зоне канфлікту ва Украіне

Фота з архіва
Фота з архіва
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вітае ініцыятыву аб'яўлення гуманітарнай паўзы ў зоне канфлікту ва Украіне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.

"Асаблівую значнасць гэтаму кроку надае яго сімвалічнасць напярэдадні свята Вялікадня, што ў роўнай меры шануецца трыма брацкімі народамі - Беларусі, Расіі і Украіны - як час міру, гуманізму і абнаўлення, - адзначылі ў МЗС. - Спадзяёмся, што перамір'е стане крокам для дээскалацыі напружанасці і дазволіць перайсці да дыпламатычнага ўрэгулявання".

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 19 красавіка, кіруючыся гуманітарнымі меркаваннямі, аб'явіў велікоднае перамір'е, загадаўшы на гэты перыяд спыніць усе баявыя дзеянні.

Пазней у гэты ж дзень Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна падтрымае велікоднае перамір'е пры ўмове, што Расія яго будзе выконваць.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі