
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае перагаворныя намаганні Бялграда як адзіны спосаб дасягнення ўзаемапрымальных кампрамісаў. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС аб развіцці сітуацыі вакол Косава, паведамляе БЕЛТА.
"Беларускі бок уважліва сочыць за развіццём сітуацыі ў аўтаномным краі Косава,часовая дээскалацыя якой відавочным чынам не вядзе да доўгатэрміновага вырашэння існуючых супярэчнасцей. Падтрымліваем перагаворныя намаганні Бялграда як адзіны спосаб дасягнення ўзаемапрымальных кампрамісаў", - падкрэслілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У Беларусі заклікалі ўсе ўключаныя бакі да ўзважаных падыходаў у пошуку шляхоў урэгулявання існуючых рознагалоссяў, адмовы ад непрадуманых і дыскрымінацыйных крокаў, якія маглі б падарваць стабільнасць у названым узрыванебяспечным рэгіёне.-0-