Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лютага 2022, 18:27

МЗС: Беларусь па-ранейшаму гатова зрабіць усё магчымае для ўсталявання міру ва Украіне

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па-ранейшаму гатова зрабіць усё магчымае для ўсталявання міру ва Украіне. Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каменціруючы магчымасць арганізацыі ў Мінску перагаворнага працэсу для ўсталявання міру ва Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды гаварылі пра сваю гатоўнасць зрабіць усё магчымае для ўсталявання міру ва Украіне, спынення кровапраліцця паміж братэрскімі славянскімі народамі. Беларусь заўсёды выступала за вырашэнне любых пытанняў дыпламатычным спосабам і шляхам перагавораў", - сказаў Анатоль Глаз.

Ён нагадаў пра вопыт работы трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, калі ўсе бакі выказвалі толькі ўдзячнасць у адрас беларускага боку. Паводле слоў прадстаўніка МЗС, гэты вопыт красамоўна сведчыць аб адказным падыходз Беларусі да такіх рэчаў.

"У бягучай жа сітуацыі нам богам наканавана зрабіць усё магчымае. У сувязі з гэтым, калі бакі дасягнуць дамоўленасці, мы будзем гатовы аказаць любое садзейнічанне і зрабіць усё, што ад нас залежыць", - падкрэсліў Анатоль Глаз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі