Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 жніўня 2021, 09:06

МЗС аб гуманітарным канвоі з Польшчы для бежанцаў: Варшава спрабуе выдаваць жаданае за сапраўднае

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаменціравалі польскі канвой з гуманітарнай дапамогай для бежанцаў з краін Блізкага Усходу, які нібыта чакае дазволу на ўезд у Беларусі. Адказ прэс-сакратара ведамства Анатоля Глаза размешчаны на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

"Польскі бок стварыў вельмі дзіўную сітуацыю, спрабуючы ўсімі сіламі выдаваць жаданае за сапраўднае, ды яшчэ і паставіўшы нейкія свае ўнутрыпалітычныя моманты вышэй за канкрэтную работу і інтарэсы звычайных людзей, няхай нават і бежанцаў з нестабільных краін", - сказаў Анатоль Глаз.

Паводле яго слоў, МЗС Польшчы накіравала фармальна ноту і, нават не чакаючы адказу, ужо на граніцу адправіла нейкі канвой. "Як быццам Беларусь не суверэнная дзяржава і адказу чакаць не трэба. А навошта гэты канвой накіраваны? Бо калі б польскі бок рэальна клапаціўся аб бежанцах, то ён мог бы спакойна перадаць непасрэдна ім усё неабходнае. Тым больш што з польскага боку, як мы бачым па шматлікіх кадрах у СМІ, добрыя пад'езды для транспарту да месца іх знаходжання. Больш таго, паводле слоў бежанцаў, яны былі затрыманы ў Польшчы і дастаўлены аўтатранспартам на граніцу. Таму па ўсіх крытэрыях туды можна спакойна пад'ехаць. Але замест вырашэння пытання арганізуецца вось гэты мультымедыя-паказ", - звярнулі ўвагу ў міністэрстве.

Максімальна ж чалавечнае стаўленне да ўсіх гэтых людзей з беларускага боку, пасля шматлікіх прыкладаў бязвыплатнага аказання той жа медыцынскай дапамогі пацярпелым на іншых участках граніцы, і так відавочна, заявілі ў МЗС.

"Па сутнасці, на сённяшні дзень бежанцы, якія знаходзяцца на лініі граніцы, у поўнай адпаведнасці са сваімі правамі патрабуюць міжнароднай абароны ў Польшчы. У краіне, што мае непасрэднае дачыненне да правакавання міграцыйных патокаў з Афганістана як удзельнік кааліцыі з ЗША. Зразумела, што дзеянні польскага боку па выцясненні і выштурхоўванні прасіцеляў прыстанішча супярэчаць і адпаведным пастановам ЕС, і Канстытуцыі Польшчы, і шэрагу міжнародных дакументаў. На гэтым фоне разгорнутая антыбеларуская кампанія выглядае яшчэ больш недарэчна", - падкрэсліў прэс-сакратар.

У МЗС адзначылі, што Беларусь не стварае і не будзе ствараць пагранічных праблем. "У нас было наладжана ўзорнае пагранічнае супрацоўніцтва з сумежнымі краінамі, у ліку якіх і Польшча. Дзейнічалі адпаведныя праграмы, рэалізоўваліся праекты тэхнічнай дапамогі, накіраваныя на інтарэсы грамадзян ЕС і Беларусі, а таксама на прадухіленне такіх сітуацый. Усё гэта ў аднабаковым парадку было прыпынена па ініцыятыве Еўрапейскага саюза. Можна колькі заўгодна выдумляць гібрыдныя небыліцы, але граніца павінна быць лініяй супрацоўніцтва, і любыя пытанні на ёй паспяхова вырашаюцца толькі шляхам узаемапаважлівага дыялогу", - рэзюмавалі ў знешнепалітычным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі