Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2024, 15:07

"Мы з усім справімся". Крутой аб значэнні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
2 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Значнасць Дня яднання народаў Беларусі і Расіі з кожным годам узрастае. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой з нагоды даты, што адзначаецца 2 красавіка ў дзвюх краінах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас павялічваецца колькасць кантактаў паміж людзьмі, паміж моладдзю, аднаўляюцца сувязі, якія былі страчаны раней", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Ён канстатаваў, што беларуска-расійскае супрацоўніцтва кожны год прырастае. "У нас павялічваецца колькасць праектаў. Мы з кожным годам усё больш і больш давяраем адзін аднаму", - адзначыў ён.

"Сёння мы разам процістаім і санкцыйнаму націску, і геапалітычнай напружанасці, якая існуе на нашым кантыненце. Мы з усім справімся. Мы моцныя, мы ўсім усё даказалі, мы не ўпалі, нас не разарвалі, не разарвалі нейкія сацыяльныя ўзрушэнні. Нас не ўдалося раз'яднаць", - заявіў дыпламат.

"У нас цудоўнае супрацоўніцтва. Нашы лідары - як родныя браты, задаюць тон усяму нашаму парадку дня. Нашы ўрады распрацавалі выдатныя планы, наша задача - іх толькі выканаць", - падкрэсліў Дзмітрый Крутой.

"Асаблівым упрыгажэннем нашых адносін стала рэгіянальная работа. Беларусы адкрываюць для сябе новыя гарады, новыя расійскія рэгіёны - і з турыстычнымі мэтамі, і з бізнес-місіямі. Таму ўсё ў нас атрымаецца. Я веру, што на працягу трох-пяці гадоў гэта свята стане выхадным днём", - дадаў пасол.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі