Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2019, 10:35

Мнангагва і Дапкюнас адкрылі офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Мінску

17 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва сёння прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця офіса Ганаровага консульства гэтай краіны ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Зімбабвійскі кіраўнік дзяржавы сумесна з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам перарэзалі чырвоную стужку, тым самым даўшы старт дзейнасці Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Беларусі. "Для мяне вялікі гонар прыняць удзел у гэтай урачыстай цырымоніі, якая сведчыць аб усё большых кантактах паміж Зімбабвэ і Беларуссю", - сказаў Эмерсан Мнангагва.

У сваю чаргу ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі Аляксандр Зінгман адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства. Ён сказаў, што беларускі бок сардэчна прымае зімбабвійскую дэлегацыю, і запэўніў у тым, што Ганаровае консульства будзе прыкладаць належныя намаганні для далейшага развіцця беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Рэспублікай Зімбабвэ ўстаноўлены 16 красавіка 1992 года. Пасол Беларусі ў ПАР акрэдытаваны ў Зімбабвэ па сумяшчальніцтве з красавіка 2018 года. Пасол Зімбабвэ ў Расіі акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве з чэрвеня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі