Эмерсан Мнангагва
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Зімбабвэ дасягнулі поспехаў у двухбаковым супрацоўніцтве, але неабходна рухацца далей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва ў час перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам 14 мая ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прагрэс і рост, які мы назіраем у двухбаковых адносінах, прыносіць нам задавальненне. Мы сапраўды дасягнулі поспехаў. Тым не менш ёсць неабходнасць выкарыстоўваць гэтыя поспехі для таго, каб рухацца далей", - сказаў зімбабвійскі лідар.
Эмерсан Мнангагва адзначыў вялікі ўклад Беларусі ў праграму па механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ і забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. "Гэта значны крок наперад для нас, і мы ўдзячны вам за гэта, заявіў ён. - Мы гатовы і ў далейшым разглядаць механізацыю і мадэрнізацыю нашай малочнай прамысловасці з падтрымкай беларускіх партнёраў".
"Зімбабвэ імкнецца дасягнуць прагрэсу ў супрацоўніцтве па вытворчасці тэхнікі, паколькі мы атрымаем ад гэтага вялікую карысць. У той жа час, я лічу, беларуская эканоміка таксама можа выйграць ад таго, таму што яна будзе прысутнічаць у нашым рэгіёне - Афрыцы", - дадаў Прэзідэнт.
На яго думку, бакам таксама трэба развіваць узаемадзеянне ў сферах адукацыі, тэхналогій і многіх іншых галінах.-0-