Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 красавіка 2019, 12:48

Мясніковіч: трэба пашыраць супрацоўніцтва з замежжам, але асноўны разлік - на ўласныя сілы

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва, але асноўны разлік - на ўласныя сілы, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У "Вялікай размове з Прэзідэнтам" 1 сакавіка вызначаны важнейшыя прыярытэты знешняй і ўнутранай палітыкі краіны, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, падрабязна спыніўся на пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, інтэграцыйных працэсах у ЕАЭС, узаемадзеяннi з Кітаем.

"Дыскусія і агучаныя прапановы прадэманстравалi асаблівую ўвагу людзей да нацыянальных пытанняў: суверэнітэту, ідэнтычнасці, пошуку нацыянальнай ідэі. Умацаванне незалежнасці і захаванне агульнанацыянальных каштоўнасцей не страцiлi сваю актуальнасць і сёння. Мы будзем пашыраць i ўмацоўваць супрацоўнiцтва з замежжам, але асноўны разлiк павiнны рабiць на ўласныя сілы.

Міхаіл Мясніковіч асобна спыніўся на ўзаемадзеянні з Расіяй. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі - унікальны інтэграцыйны праект, які надае дадатковыя магчымасці развіццю нашай краіны, росту дабрабыту насельніцтва. "Мы павінны і далей паглыбляць беларуска-расійскія адносіны", - упэўнены спікер. Ён лічыць, што што непарушнымі павінны заставацца палажэнні Дагавора 1999 года аб захаванні кожнай з дзяржаў-удзельніц суверэнітэту і незалежнасці, а таксама аб сумесным прыняцці рашэнняў па прынцыповых пытаннях.

Новыя ідэі і кірункі саюзнага будаўніцтва будуць абмяркоўвацца і ў рамках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў ліпені бягучага года ў Санкт-Пецярбургу. Форум будзе прысвечаны пытанням моладзі, фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы народаў Беларусі і Расіі. Створаны адпаведны арганізацыйны камітэт, які працуе ўжо над фарміраваннем праграмы мерапрыемства.

У пачатку года адбыўся візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Польшчу. Прайшлі сустрэчы на вышэйшым і высокiм узроўнях, якія прадэманстравалі намер бакоў да адкрытага і канструктыўнага дыялогу. На перагаворах у Варшаве беларуская дэлегацыя падкрэслiвала: Беларусь рэалізуе шматвектарную знешнюю палітыку i зацiкаўлена ў развiццi міжнароднага супрацоўнiцтва на аснове прынцыпаў міралюбнасці, талерантнасці і добрасуседства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі