Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мясніковіч прапануе ЕС скарыстацца магчымасцямі Беларусі ў рабоце з іншымі краінамі ЕАЭС

Палітыка 07.08.2019 | 16:26
У час сустрэчы
У час сустрэчы

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз мог бы скарыстацца акном магчымасцей, якія прадастаўляе Беларусь, у рабоце з іншымі краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вядзём даволі самастойную палітыку, не пляцёмся ў хвасце рашэнняў, якія прымаюць іншыя дзяржавы, у нас ёсць уласная лінія паводзін. Лічу, гэта заслугоўвае пэўнай увагі", - сказаў кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

Спікер выказаў удзячнасць Андрэа Віктарын за асабісты ўклад у развіццё беларуска-еўрапейскіх адносін. "Вельмі добра, што ў нас развіваецца дыялог, у тым ліку парламенцкі", - адзначыў ён. Разам з тым у Беларусі разлічваюць на большую падтрымку еўрапейскіх інстытутаў у двухбаковых міжпарламенцкіх кантактах з краінамі ЕС. У якасці прыкладу Міхаіл Мясніковіч прывёў Польшчу, Аўстрыю, Германію, Італію. "Але яны ўсе аглядваюцца на пазіцыю Страсбурга і Бруселя. І ў гэтым плане, як мне здаецца, можна было б неяк "благаславіць" краіны Еўрапейскага саюза на больш дынамічнае развіццё двухбаковых адносін з Беларуссю", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі. "Мы не гаворым аб нейкіх уступках і замоўчванні недахопаў. Мы гаворым аб тым, што трэба збліжаць пазіцыі", - дадаў ён.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч адзначыў неабходнасць актывізацыі дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях. "Ён патрабуе вельмі сур'ёзнага развіцця, - сказаў спікер. - Мне здаецца, што рабіць гэта трэба крок за крокам, выкарыстоўваючы менавіта парламенцкае вымярэнне".

У сваю чаргу Андрэа Віктарын звярнула ўвагу на вялікі прагрэс у беларуска-еўрапейскіх адносінах. Яна падтрымала меркаванне старшыні Савета Рэспублікі аб важнасці міжпарламенцкіх кантактаў і неабходнасці іх развіцця.-0-

Фота Максіма Гучака

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).