Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2021, 11:26

Мясніковіч: паміж Беларуссю і Расіяй сфарміраваўся высокі ўзровень даверу і ўзаемаразумення

2 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Агульнасць гістарычных лёсаў, блізкасць духоўных каштоўнасцей, традыцый і культуры народаў нашых краін - усё гэта садзейнічала стварэнню анаго з самых паспяховых і глыбока інтэграваных аб'яднанняў - Саюзнай дзяржавы, вопыт якой меў велізарнае значэнне пры стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, а сёння служыць яго актыўнаму развіццю", - адзначаецца ў віншавальных пасланнях.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, за доўгія гады сумеснай работы паміж Беларуссю і Расіяй сфарміраваўся высокі ўзровень даверу і ўзаемаразумення, які дае магчымасць знаходзіць шляхі вырашэння любых пытанняў.

Старшыня Калегіі ЕЭК падкрэсліў, што дзякуючы асабістай усебаковай падтрымцы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ўзаемавыгаднае беларуска-расійскае супрацоўніцтва садзейнічае стварэнню новых магчымасцей для якаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін, умацаванню стабільнасці на ўсёй еўразійскай прасторы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі