
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое планавалася правесці ў Бішкеку 27 мая, пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. У парадку дня саміту 14 пытанняў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Напярэдадні ў Бішкеку адбудзецца першы Еўразійскі эканамічны форум, у якім таксама ў рэжыме відэаканферэнцыі прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў саюза. "Мы рыхтаваліся да таго, што гэта будзе праходзіць у вочным фармаце, але літаральна гэтымі днямі было прынята рашэнне, што кіраўнікі дзяржаў будуць на форуме і на пасяджэнні савета прысутнічаць у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Ён удакладніў, што работа секцый і панэльных дыскусій на форуме будзе праводзіцца ў вочным фармаце ў Бішкеку, як і планавалася.-0-