Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 сакавіка 2022, 10:16

Мядзінскі аб перагаворах з Украінай: мы вырашылі галоўнае пытанне - пытанне выратавання людзей

4 сакавіка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Расія і Украіна ў час другога раўнда перагавораў дасягнулі ўзаемаразумення па шэрагу пытанняў. Аб гэтым заявіў 3 сакавіка журналістам кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з украінскім бокам памочнік Прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі што закончыліся перагаворы з украінскім бокам, на якіх мы абмеркавалі ўсе тры блокі пытанняў: пытанне ваеннае, пытанне міжнародна-гуманітарнае і трэцяе пытанне - пытанне будучага палітычнага ўрэгулявання канфлікту", - расказаў Уладзімір Мядзінскі.

Паводле яго слоў, па некаторых пазіцыях бакі дасягнулі ўзаемаразумення. "Але галоўнае пытанне, якое вырашылі сёння, - гэта пытанне выратавання людзей, цывільных асоб, якія апынуліся ў зоне ваенных сутыкненняў. Прадстаўнікі міністэрства абароны дамовіліся аб фармаце рэжыму падтрымання гуманітарных калідораў для выхаду цывільнага насельніцтва, магчыма, часовым спыненні баявых дзеянняў у сектары гуманітарнага калідора на перыяд выхаду цывільнага насельніцтва. Я лічу, што гэта істотны прагрэс", - заявіў палітык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі