ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 лістапада 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2021, 15:58

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва стала новай кропкай росту ў адносінах Беларусі і Кітая - пасол

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва стала новай кропкай росту ў адносінах Беларусі і Кітая. Аб гэтым заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн на цырымоніі адкрыцця Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая, якая адбылася ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, план Года рэгіёнаў прадугледжвае правядзенне больш як 100 мерапрыемстваў. Не толькі ў сферы эканомікі, але і ў галінах навукі і тэхналогій, адукацыі, медыцыне і іншых.

"Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва цяпер становіцца новай кропкай росту ў супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі, - сказаў Се Сяаюн. - Разам з развіццём міждзяржаўных адносін мы павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў, каб мабілізаваць увесь патэнцыял супрацоўніцтва ў розных сферах".

Гаворачы ў цэлым аб эканамічным супрацоўніцтве з Беларуссю, пасол Кітая адзначыў, што за мінулы год дасягнуты добрыя вынікі. Тавараабарот паміж краінамі вырас, нягледзячы на негатыўны ўплыў пандэміі і ўсеагульную пасіўнасць сусветнай эканомікі. Лічбы ўзаемнага гандлю прадаўжаюць расці і ў гэтым паўгоддзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі