Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 студзеня 2020, 09:41

Міцкевіч заклікае профільныя парламенцкія камісіі быць магутнымі дыскусійнымі пляцоўкамі

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч заклікае профільныя камісіі быць магутнымі дыскусійнымі пляцоўкамі. Аб гэтым ён заявіў 23 студзеня ў парламенце на семінары па заканатворчасці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-спікер нацэліў парламентарыяў на тое, каб напаўняць прымаемыя законы жыццём, ператварыць іх у дзейсны інструмент для вырашэння надзённых праблем людзей. "Таму дэпутатам трэба забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне з іншымі дзяржаўнымі органамі, удзельнічаць у падрыхтоўцы праектаў законаў з моманту іх планавання, цесна кантактаваць з распрацоўшчыкамі. Задача пастаянных камісій палат парламента - быць магутнымі дыскусійнымі пляцоўкамі", - сказаў ён.

Валерый Міцкевіч лічыць, што значнай крыніцай заканатворчасці павінны стаць парламенцкія слуханні, публічныя абмеркаванні, абмен інфармацыяй з айчыннымі спецыялістамі і замежнымі калегамі. "Мы павінны быць на вастрыі ўсіх інфармацыйных патокаў, - адзначыў віцэ-спікер. - Законатворчы працэс павінен быць максімальна адкрыты, у тым ліку праз абмен думкамі ў сацыяльных сетках і на персанальных сайтах дэпутатаў".

"Гэта дасць людзям магчымасць бачыць работу дэпутатаў не толькі ў Авальнай зале, але і ў пастаянных камісіях, рабочых групах, на іншых мерапрыемствах, дзе вядуцца дыскусіі па змесце законапраектаў і актыўна ідзе працэс іх дапрацоўкі. Важнае значэнне мае і зваротная сувязь паміж дэпутатамі і выбаршчыкамі, каб яны бачылі рэальны вынік ад рэалізаваных дэпутацкіх ідэй і заканадаўчых ініцыятыў", - дадаў ён.

Выбаршчыкі чакаюць ад дэпутацкага корпуса актыўнай заканадаўчай дзейнасці. "Істотнай дапамогай у заканатворчай рабоце парламентарыяў павінен стаць аналіз зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, праблемных пытанняў, якія ўзнімаюцца на сустрэчах з людзьмі", - падкрэсліў віцэ-спікер.

У час семінара абмяркоўваліся ключавыя пытанні, звязаныя з заканатворчасцю. Адзначалася, што за гады незалежнасці ў Беларусі сфарміравалі якасную прававую аснову для падрыхтоўкі прававых актаў. Нацыянальным сходам прынята ўжо больш за 2,5 тыс. законаў. Яны ўрэгулявалі шырокі спектр адносін: ад эканомікі і сацыяльнай сферы да абароны і праваахоўнай дзейнасці. Гэта стала вынікам агульных намаганняў усіх галін улады, актыўнага ўзаемадзеяння палат парламента, уключэння ў працэс нарматворчасці грамадзянскай супольнасці, рэзюмаваў Валерый Міцкевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі