Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 ліпеня 2021, 10:53

Місія СНД пачне маніторынг выбараў дэпутатаў Дзярждумы Расіі ў канцы жніўня

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У канцы жніўня місія наглядальнікаў ад СНД пачне маніторынг выбараў дэпутатаў Дзярждумы Расіі, паведаміў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Ён прымае ўдзел у пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы па традыцыі будзем рыхтаваць місію па назіранні за выбарамі ў Расіі. Ужо атрымалі запрашэнне з Расіі. Адпаведна я накіраваў пісьмы ва ўсе дзяржавы СНД з просьбай накіраваць наглядальнікаў у склад місіі СНД", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, сёння пастаянным прадстаўнікам неабходна зацвердзіць старшыню місіі. "Прапанавана кандыдатура намесніка старшыні выканкама СНД Ільхама Нематава. Спадзяюся, што гэта кандыдатура будзе зацверджана і па ўзгадненні з расійскім бокам будзе сфарміраваны штаб місіі СНД па назіранні за выбарамі. Мы спадзяёмся, што ў канцы жніўня гэты штаб пачне сваю работу ў Расіі", - адзначыў саршыня Выканаўчага камітэта СНД.

Выбары дэпутатаў Дзярждумы Расіі назначаны на 19 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі